БАЛІ (Інданэзія). У Інданэзіі пачаўся суд над Імамам Самудрай, якога абвінавачваюць ув арганізацыі тэракту на выспе Балі ў леташнім кастрычніку, у выніку якога загінулі больш як 200 чалавек. На Балі, дзе адбываецца судовы працэс, узмоцненыя захады ў бясьпецы. Вакол будынку суду ўсталяваныя блёк-пасты. Абаронцы Самудры і паліцыя заяўляюць, што ён прызнаўся ў злачынстве. Падсуднаму пагражае пакараньне сьмерцяй.