Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:10 ]  Пакет рэформаў, прапанаваны канцлерам Нямеччыны -- ухвалены

БЭРЛІН. Надзвычайны зьезд сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны ўхваліў прапанаваны канцлерам Гэрхардам Шродарам пакет рэформаў, патрэбных для стымуляваньня нямецкай эканомікі. Шродар пагражаў сыйсьці ў адстаўку, калі сацыял-дэмакраты не пагодзяцца на зьмяншэньне сацыяльных выдаткаў і іншыя непапулярныя захады. Сярод іх: зьмяншэньне дапамогі беспрацоўным, павелічэньне пэрсанальных складак на мэдычную страхоўку і пэнсіі, а таксама спрошчаную працэдуру звальненьняў. Нямеччына стаіць на парозе рэцэсіі, Міжнародны валютны фонд папярэджвае таксама пра небясьпеку дэфляцыі – усеагульнага падзеньня цэнаў.
XS
SM
MD
LG