Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:34 ]  У Багдадзе двое вайскоўцаў ЗША параненыя і двое іракцаў забітыя


БАГДАД. У Багдадзе двое вайскоўцаў Злучаных Штатаў параненыя і двое іракцаў забітыя ў выніку інцыдэнту каля суніцкай мячэці. У амэрыканскі бронетранспарцёр была кінутая граната з натоўпу і адначасна па вайскоўцам пачалі страляць са стралковае зброі. Сёньня ж, недалёка ад ірацкай сталіцы, зь мінамётаў была абстраляная база ЗША. Адзін вайсковец лёгка паранены. Сілы кааліцыі лічаць, што атакі робяць прыхільнікі зрынутага рэжыму. Ув апошні тыдзень у выніку нападаў у Іраку былі забітыя пяць вайскоўцаў ЗША.
XS
SM
MD
LG