Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:41 ]  Лідары краінаў “вялікай васьмёркі” пачалі перамовы ў месьце Эвіян


ЭВІЯН (Францыя). Лідары краінаў “вялікай васьмёркі” пачалі перамовы ў францускім курортным месьце Эвіян. Перад пакчаткам перамоваў прэзыдэнты ЗША і Францыі Джордж Буш і Жак Шырак зьявіліся перад прэсай, чым задэманстравалі гатовасьць унармаваць адносіны, якія пацярпелі ў выніку вайны ў Іраку. У Эвіян прыехалі таксама лідары шматлікіх краінаў разьвіцьця. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў лідараў “васьмёркі” дапамагчы пераадолець голад у Афрыцы і актывізаваць барацьбу супраць СЬНІДу. Тысячы антыглябалістаў пачалі жорсткія сутычкі з паліцыяй у прылеглых да Эвіяну местах. Іх разганялі пры дапамозе гумовых куляў і сьлезацечнага газу.
XS
SM
MD
LG