БАГДАД. Сёньня ў Іраку адчыніліся цэнтры збору зброі ў насельніцтва. Карэспандэнты агэнства “Франс-прэс”, якія наведалі некалькі такіх цэнтраў, не заўважылі каб нехта здаваў зброю. У апошнія тры дні ў Іраку па радыё перадаецца зварот сілаў кааліцыі да жыхароў – вярнуць зброю, што трапіла да іх у рукі пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна. Прыкладна праз два тыдні ў краіне будуць уведзеныя новыя правілы, якія забараняюць захаваньне цяжкой і аўтаматычнай зброі, а таксама зьяўленьне ўзброеных людзей у грамадзкіх месцах.