ПЭКІН. У Кітаі рэалізуецца самы буйны ў сьвеце гідратэхнічны праект вартасьцю 25 мільярдаў даляраў. У выніку перакрыцьця рэчкі Яндзы ўтворыцца вадасховішча працягласьцю 660 кілямэтраў. Кітайскія ўлады лічаць праект жыцьцёва йстотным дзеля забесьпячэньня будучых энэргэтычных патрэбаў краіны і зьмяншэньня пагрозы разводзьдзяў. Апанэнты праекту цьвердзяць, што ягоная рэалізацыя пацягне за сабой маштабнае забруджаньне навакольнага асяродзьдзя, таму што пад вадой апынецца шэраг закінутых вёсак, пакінутых жыхарамі пасьля катастрафічных разводзьдзяў.