Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:34 ]  Gаўночна-карэйскія вадаплавы ў тэрытарыяльных водах Паўдзённай Карэі

СЭВУЛ. Тры паўночна-карэйскія рыбацкія вадаплавы зайшлі ў тэрытарыяльныя воды Паўдзённай Карэі. З паўдзённакарэйскага вартавога кацеру ў іх бок былі зробленыя тры папераджальныя стрэлы, пасьля чаго парушальнікі павярнулі назад. Пра пацярпелых не паведамляецца. Паводле інфармацыі з Сэвулу, інцыдэнт адбыўся ў раёне выспы Ёнпхэн ля заходняга ўзьбярэжжа Паўдзённай Карэі. Гэта шостая цягам апошняга тыдня сутычка паміж марскімі вадаплавамі Паўночнай і Паўдзённай Карэі ў раёне, дзе няма выразна зафіксаванай заходняй марской мяжы памііж краінамі.
XS
SM
MD
LG