ЯНГОН (М’янма). У М’янме пачалася новая кампанія здушэньня дэмакратычнай апазыцыі. Ваенная хунта зачыніла аддзелы апазыцыйнай партыі. Лідар партыі – ляўрэат Нобілеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы і яшчэ 18 актывістаў – затрыманыя. Арышты адбыліся пасьля таго, як на поўначы краіны прайшлі сутычкі паміж прыхільнікамі і непрыхільнікамі хунты. У часе сутычак 4 асобы загінулі й 50 былі параненыя.