Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:15 ]  Ізраіль паслабляе блякаду палестынскіх тэрыторыяў


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль паслабляе блякаду палестынскіх тэрыторыяў на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газа. Адпаведная пастанова йзраільскага ўраду набывае моцу ад сёньня. Як паведаміла ізраільскае вайсковае кіраўніцтва, 15-ці тысячам палестынцаў дазволена вярнуцца на працу ў Ізраіль. Напярэдадні кіраўнік палестынскага ўраду Махмуд Абас выказаў спадзяваньні, што цягам 20-ці дзён даможацца ад лідараў экстрэмісцкіх груповак згоды на захаваньне часовага замірэньня. 4 чэрвеня ў Ярданіі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абмяркуе з ізраільскім і палестынскім прэм’ер-міністрамі Арыэлем Шаронам і Махмудам Абасам шляхі рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга мірнага разьвязаньня.
XS
SM
MD
LG