ПАРЫЖ. Сёньня адбыўся апошні трансатлянтычны палёт авіаляйнэру “Канкорд”. Яшчэ ў красавіку французская кампанія “Эйр Франс” і брытанская “Брытыш эйрўэйз” абвесьцілі, што здымаюць з эксплюатацыі ўсе 12 “Канкордаў”. Пасьля катастрофы ў ліпені 2000 году, калі загінулі 113 чалавек – самалёры гэтага тыпу былі адхіленыя да палётаў. Пазьней ва ўмовах ўсясьветнага эканамічнага спаду рэйсы сталі нерэнтабельнымі