Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:20 ]  Расея хоча, каб ЗША і Вялікая Брытанія паведамілі Радзе Бясьпекі ААН пра вынікі пошукаў зброі масавага зьнішчэньня


НЬЮ-ЁРК. Расейскі амбасадар пры ААН Сяргей Лаўроў заявіў, што ЗША ды Вялікая Брытанія мусяць як мага хутчэй паведаміць Радзе бясьпекі ААН пра вынікі сваіх пошукаў зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку. Лаўроў мяркуе, што паседжаньне Рады бясьпекі ААН, якое адбудзецца на наступным тыдні прадстаўляе сабой добрую магчымасьць для саюзьнікаў прадставіць сваю справаздачу. Расейскі прадстаўнік зьвярнуў увагу на тое, што апошняя рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН у справе Іраку абавязала Вашынгтон і Лёндан паведамляць Радзе Бясьпекі пра вынікі пошукаў
XS
SM
MD
LG