Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:04 ]  Афганістан усё яшчэ ўяўляе пагрозу для краінаў, якія змагаюцца з тэрарызмам


СЫНГАПУР. Намесьнік міністра абароны ЗША Поль Вольфавіц сёньня заявіў, што Афганістан усё яшчэ ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для краінаў, якія змагаюцца з тэрарызмам. Волфавіц адзначыў, што шмат хто з палявых камандзіраў у Афганістане значна больш служыць сваім інтарэсам, а не інтарэсам афганскага народу. Волфавіц перакананы, што міжнародныя тэрарысты панесьлі стратэгічныя страты, калі правялі шэраг нападаў на тэрыторыі Савудаўскай Арабіі, Інданэзіі ды іншых мусульманскіх краінаў. Пол Волфавіц таксама адзначыў, што тыя азіяцкія кріаны, якія дапамагаюць Паўночнай Карэі, мусяць ясна сказаць пра заканчэньне гэтай падтрымкі, калі Пхэньян не адмовіцца ад распрацоўкі сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG