БАГДАД. Сёньня амэрыканскія вайскоўцы правялі рэйд у будынку Багдацкай паліцэйскай акадэміі і арыштавалі 15 вышэйшых афіцэраў, якія праводзілі сакрэтнае паседжаньне партыі БААС. Бэрнард Керык – дарадца міністра ўнутраных справаў Іраку – паведаміў, што рэйд адбыўся пасьля таго, як ваенная паліцыя ЗША атрымала паведамленьне пра актыўнасьць сябраў БААС у будынку акадэміі. Сярод затрыманых ёсьць і кіраўнік акадэміі