Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:06 ]  Канфэрэнцыя па бясьпецы у Азii


СІНГАПУР. Мiнiстры абароны i вайсковыя кiраўнiкi з Азii i некаторых заходнiх краiнаў сёньня сабралiся у Сiнгапуры на двухдзённую канфэрэнцыю па Бясьпецы у Азii. Галоўныя тэмы – праграмы па распрацоўцы ядзернай зброi, якiя, як падазраецца, ажыцьцяўляюцца у Паўночнай Карэi, рэгiянальны тэрарызм, напружаньне памiж Індыяй i Пакiстанам. На афiцыйным адкрыцьцi канфэрэнцыi сёньня прадстаўнiк Дэпартамэнту Абароны ЗША Поль Волфовiц заявiў, што няма караткатэрмiновага вырашэньня праблемы зброi у Паўночнай Карэi.
XS
SM
MD
LG