КРАКАЎ Прэзьдэнт ЗША Джордж Буш знаходзiцца у гэтым горадзе на поўднi Польшчы, ён прыбыў сюды учора увечары. Мэта вiзiту – выказаць падзяку за падтрымку Польшчай вайны у Іраку. Буш будзе мець прамову у Вавельскiм Замку пра стасункi памiж ЗША i Эўропай. Буш распавёў у iнтэрвiю для польскай тэлевiзii, што зьбiраецца сказаць у сваёй прамове, што Польшча мусiць быць у Эўразьвязе i што Польшча можа быць сябрам ЗША i гэта нiякiм чынам не супярэчыць адзiн адному.
Перад прамовай Буш наведае Аўшвiц i Бiркэнаў, дзе былi канцэнтрацыйныя лягеры. Таксама плянуецца сустрэча амэрыканскага прэзiдэнта i прэзiдэнта Польшчы А. Квасьнеўскага.