ВАРШАВА. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў польскай сталіцы, што ён ня мае сумневаў ў тым, што рэжым Садама Хусэйна валодаў зброяй масавага зьнішчэньня. Тоні Блэр упэўнены, што гэтая зброя будзе знойдзеная.