ТЭГЕРАН. Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі заявіў, што ягоная краіна гатовая дазволіць поўныя інспэкцыі ядзерных аб’ектаў на сваёй тэрыторыі, але на пэўных умовах. Харазі адзначыў, што Іран гатовы падпісаць з МАГАТЭ дадатак да Дамовы пра нераспаўсюд ядзернай зброі, які дазваляў бы правядзеньне больш жорсткіх праверак. Але, зьвярнуў увагу Харазі , перш Злучаныя Штаты ды іншыя краіны мусяць адклікаць свае забароны ды санкцыі супраць Ірану.