Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:11 ]  Новыя ахвяры САРС у Канадзе


ЖЭНЭВА. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя выключыла Сінгапур са сьпісу краінаў, дзе працягвагваецца эпідэмія атыповай пнэўманіі. За 20 дзён ў Сінгапуры не было ніводнага выпадка захворваньня. У Канадзе – новы выбух атыповай пнэўманіі. Папярэдне паведамлялася пра 11 новых выпадкаў, аднак учора канадзскія мэдыкі паведамілі, што колькасьць інфікаваных дасягнула 33 чалавек. За апошнія тры месяцы ў Канадзе зарэгістравана 169 выпадкаў атыповай пнэўманіі, сканалі 29 чалавек. У сьвеце ад САРС памерлі 755 чалавек, інфікавана амаль 8 400 чалавек
XS
SM
MD
LG