ВАРШАВА. Мэр Кракаву Яцэк Майхроўскі не бярэ ўдзелу ў афіцыйнай цырымоніі сустрэчы й праводзінах прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Апроч таго, як паведамляюць польскія мэдыі, адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта адмовіла ў гэтым і гарадзскім уладам. Хутчэй за ўсё, на адхіленьне Майхроўскага ад афіцыйных цырымоніяў, паўплывала ягонае стаўленьне да вайны ў Іраку. Напярэдадні ірацкага канфлікту ў інтэрвію мясцовай газэце ён заявіў, што рашуча выступае супраць вайны, і што амэрыканская палітыка ў дачыненьні да Багдаду “неразважная і ганебная”. Пазьней мэр Кракаву ўзяў удзел у антываеннай дэманстрацыі ў Кракаве. Джордж Буш наведвае Кракаў 30-31 траўня па дарозе ў Санкт-Пецярбург.