ЖЭНЭВА. Сёньня антыглябалісты ўчынілі масавыя беспарадкі ля прадстаўніцтваў міжнародных арганізацыяў у Жэнэве напярэдані саміту краінаў “вялікай васьмёркі”. Каб разагнаць мітынгуючых, якія кідалі камяні ў будынкі, паліцыянты выкарысталі сьлезацечны газ. Саміт “вялікай васьмёркі” пачнецца заўтра ў французскім Эвіёне. Антыглябалісты распачалі альтэрнатыўны форум ў суседнім горадзе Аннмасс.