Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  2 паліцыянты загінулі ў выніку выбуху ў Гішпаніі

МАДРЫД. Як паведамляе намесьнік міністра ўнутраных справаў Гішпаніі, сёньня ў горадзе Сангуэса ў выніку выбуху бомбы ў аўтамабілі былі забітыя два паліцыянты і адзін быў сур’ёзна паранены. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за выбух. Інцыдэнт адбыўся ў првінцыі Наварра, дзе актыўна дзенічае арганізацыя баскаў-сепаратыстаў ЭТА. Напрыканцы 60-х гадоў ваяўнікі ЭТА забілі больш за 800 чалавек. Гішпанскі прэм’ер-міністра хосе Марыя Азна з прычыны выбуху адмяніў заплянаваны візыт у Расею
XS
SM
MD
LG