САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Сёньня ў другой расейскай сталіцы адбыўся нефармальны саміт кіраўнікоў краінаў СНД. 11 прэзыдэнтаў прынялі шэраг заяваў, у тым ліку ў падтрымку рашэньня ААН аб адмене санкцыяў супраць Іраку, аб накіраваньні назіральнікаў СНД на прэзыдэнцкія выбары ў Азэрбайджане й Грузіі, а таксама аб будучым саміце ў Ялце, дзе будзе падпісанае пагадненьне аб стварэньні зоны адзінай эканамічнай прасторы. Па выніках саміту ўкраінскі прэзыдэнт Леанід Кучма правёў кароткую прэсавую канферэнцыю. Украінскі лідэр заявіў, што ён лічыць важнай умовай для эфэктыўнай дзейнасьці Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў інтэргацыю з Эўропай на справядлівай і недыскрымінацыйнай аснове.