Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  Палестынскі і ізраільскі лідэры станоўча ацэньваюць вынікі сустрэчы


ЕРУСАЛІМ. Прадстаўнікі ізраільскага й палестынскага прэм’ер-міністраў паведамляюць, што абодва лідэры станоўча ацанілі вынікі ўчорашняй сустрэчы, якая была прысьвечаная рэалізацыі мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Ізраіль паабяцаў вызваліць частку затрыманых палестынцаў і паслабіць рэжым бясьпекі на палестынскіх тэрыторыях. Арыэль Шарон заявіў, што можа адклікаць частку ізраільскіх вайскоўцаў з Заходняга берагу Ярдану й паласы Газа, аднак бакі пакуль не дамовіліся пра тэрміны й умовы сыходу. Арыэль Шарон і Махмуд Абас сустрэнуцца далей з прэззыдэнтам ЗША Джорджам Бушам 4 чэрвеня ў Ярданіі. Палестынскі прэм’ер-міністар заявіў, што ён чакае, што ваяўнікі экстрэміскай групоўкі “Хамас” пагадзяцца на наступным тыдне спыніць ўзброеныя напады на ізраільцаў. Аднак лідэр “Хамас” заявіў сёньня, што ён яшчэ не прыняў адпаведнага рашэньня. У паласе Газа сёньня ізраільскія вайскоўцы забілі палестынца. Паведамляецца, што яны вырашылі, што гэта тэрарыст, які спрабуе пранікнуць у Ізраіль.
XS
SM
MD
LG