Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:18 ]  Брытанскі прэм'ер-міністар упэўнены, што рэжым Хусэйна валодаў зброяй масавага зьнішчэньня

ВАРШАВА. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў польскай сталіцы, што ён ня мае сумневаў ў тым, што рэжым Садама Хусэйна валодаў зброяй масавага зьнішчэньня. Тоні Блэр упэўнены, што гэтая зброя будзе знойдзеная. Учора міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд падкрэсьліў, што яшчэ да пачатку ваеннай апэрацыі ў Іраку Вашынгтон меў дакладныя дадзеныя выведкі аб наяўнасьці ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня. Рамсфэльд нагадаў, што на поўначы Іраку надоечы былі знойдзеныя дзьве лябараторыі для вытворчасьці біялягічнай зброі.
XS
SM
MD
LG