Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  Распачаўся 8-дзённы візыт прэзыдэнта ЗША


ВАШЫНГТОН. Сёньня распачаўся васьмідзённы візыт прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў Эўропу і на Блізкі Усход. Амэрыканскі лідэр прыбыў у Польшчу, дзе ён наведае былы канцэнтрацыйны лягер ”Асьвенцым” і сустрэнецца з прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Квасьнеўскім, а гэтаксама выступіць у Кракаве з прамовай аб трансатлянтычных дачыненьнях. Заўтра Джордж Буш накіруецца ў Санкт-Пецярбург, дзе возьме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 300-ых угодкаў другой расейскай сталіцы разам лідэрамі многіх краінаў сьвету. У нядзелю амэрыканскі прэзыдэнт возьме ўдзел у саміце краінаў “вялікай васьмёркі” у Францыі.
XS
SM
MD
LG