Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:18 ]  Яшчэ 6 асобаў абвінавачваюць у датычнасьці да тэрактаў у Касабланцы


КАСАБЛАНКА. Судовыя ўлады Марока сёньня выставілі абвінавачаньні супраць яшчэ 6 асобаў у сувязі з тэрарыстычнымі актамі ў Касабланцы, у выніку якіх загінулі 43 чалавекі, зь іх 12 тэрарыстаў-самазабойцаў. Мараканскія ўлады паведамляюць, што ўсе шасьцёра – грамадзяне Марока, мяркуецца, што яны былі ў складзе запасной групы сьмяротнікаў, якая рыхтавала новыя напады. Раней на гэтым тыдні перад судом паўсталі тры тэрарысты, якія абвінавачваюць у датычнасьці да тэрактаў.
XS
SM
MD
LG