АНКАРА. Турэччына можа далучыцца да Эўразьвязу ў 2012 годзе. Пра гэтае заявіў сёньня прэм’ер-міністар краіны Таджып Эрдаган, выступаючы перад парлямантам краіны. Ён зазначыў, што ягоны ўрад зробіць усе неабходныя захады, каб прывесьці турэцкае заканадаўства ў адпаведнасьць эўрапейскаму. Анкара мае намер пачаць фармальныя перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу праз два гады