Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:13 ]  Войскі ЗША арыштавалі палестынскага дыплямата ў Багдадзе


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы наладзілі ператрус ў палестынскім прадстаўніцтве ў ірацкай сталіцы і арыштавалі восем чалавек, у тым ліку высокапастаўленага палестынскага дыплямата. Была канфіскаваная зброя. Аперацыя прайшла ў тым раёне гораду, дзе напярэдадні быў забіты амэрыканскі вайсковец. З гэтай нагоды дзярждэпартамэнт ЗША сёньня заявіў, што акрэдытацыя дыпляматаў, якія працавалі ў Багдадзе пры рэжыме Садама Хусэйна, з’яўляецца несапраўднай. Паводле міжнародных правілаў, акрэдытаваны дыплямат ня можа быць арыштаваны, толькі высланы
XS
SM
MD
LG