Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:48 ]  У Сэрбіі й Чарнагорыі ладзіцца кампанія "Бывай, зброя!"


ПАДГОРЫЦА. У Сэрбіі й Чарнагорыі ладзіцца кампанія раззбраеньня насельніцтва пад лёзунгам “Бывай, зброя!” Учора на мэталургічным заводзе ў Падгорыцы на поўдні Чарнагорыі было растоплена каля 5 тысячаў адзінак зброі. Сотні жыхароў Чарнагорыі здалі 2 тысячы гранатаў, 1770 адзінак аўтаматычнай ды іншай зброі. Урад пагадзіўся не выстаўляць абвінавачваньні супраць асобаў, якія мелі зброю нелегальна, калі яны здадуць яе ў часе гэтай акцыі раззбраеньня. Шмат зброі ў насельніцтва засталося з часоў Балканскіх войнаў 1990-ых гадоў.
XS
SM
MD
LG