Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:36 ]  Навукоўцы пачнуць апрабаваньне вакцыны супраць САРС


Навукоўцы Ганконгу і Кітаю ў блізкім часе пачнуць апрабаваньне адмысловай вакцыны на жывёлах, аднак казаць пра яе шырокае прымяненьне пакуль заўчасна. Улады Тайваня ўчора паведамілі пра 4 сьмерці ад САРС і 11 новых выпадкаў захворваньня на атыповую пнэўманію. Нягледзячы на гэта улады цьвердзяць, што эпідэмія знаходзіцца пад кантролем і колькасьць хворых скарачаецца. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя унесла канадзскі горад Таронта ў сьпіс рэгіёнаў, дзе назіраецца выбух атыповай пнэўманіі. Два тыдні таму Таронта быў выключаны са сьпісу, аднак ў апошнія дні ў горадзе зарэгістраваныя новыя выпадкі захворваньня. Каля тысячы чалавек знаходзяцца пад каранцінам..
XS
SM
MD
LG