Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:13 ]  Каля 200 чалавек было паранена ў выніку землятрусу ў Алжыры


АЛЖЫР. Каля 200 чалавек былі параненыя ў выніку новага землятрусу на поўдні Алжыру. Паводле непадцьверджаных дадзеных загінулі 3 чалавекі. Эпіцэнтр землятрусу прыйшоўся на горад Земмуры ў 50 кілямэтрах ад алжырскай сталіцы – некалькі будынкаў было разбурана. Сіла падземных штуршкоў склала 5,8 балаў паводле шкалы Рыхтэра. Мінулым тыднем ў выніку моцнага землятрусу на поўдні Алжыра загінулі больш за 2200 чалавек, больш за 9 тысячаў былі параненыя. Дагэтуль зьніклымі лічацца каля 2 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG