Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:59 ]  Заява кіраўніка Пэнтагону наконт Ірану


9. Н’Ю-ЁРК. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што любыя спрабы Ірану пераўтварыць Ірак па свайму абліччу будуць падаўленыя. Паводле кіраўніка Пэнтагону, амэрыканская адміністрацыя яшчэ вызначае, зь кім можна найбольш эфектыўна супрацоўнічаць у Іране – кансэрватыўнымі коламі, умеранымі палітыкамі ці з іранскімі людзьмі. Вашынгтон раней абвінаваціў Іран у тым, што гэтая краіна дае прытулак тэрарыстам “Аль-Кайды” і распрацоўвае ядзерную зброю. Іран абвяргае гэтыя абвінавачваньні. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Ірану папярэдзіў ЗША, каб тыя не ўмешваліся ва ўнутраныя справы Ірану. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што нягледзячы на ўсе гэтыя абвінавачваньні, ЗША працягнуць кантакты з Іранам.
XS
SM
MD
LG