КУВЭЙТ. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр сёньня наведае Кувэйт. Чакаецца, што ў часе візыту ён падзякуе кіраўніцтву краіны за падтрымку, якую аказаў Кувэйт у часе вайны ў Іраку. Тоні Блэр сустрэнецца з эмірам Кувэйту і прадстаўнікамі ўраду краіны. Заўтра брытанскі лідэр накіруецца ў Ірак, дзе праінспэктуе брытанскіх вайскоўцаў, якія дыслякуюцца ў Басры. Далей Тоні Блэр наведае Польшчу, Расею і Францыю. У французскім горадзе Эвіан ён возьме ўдзел ў штогадовым саміце краінаў “вялікай васьмёркі”.