Гэнэральны сакратар ААН Кофi Анан сёньня паведамiў, каго ён абраў быць адмысловым прадстаўнiком ААН у Іраку, якi будзе мець вызначальную ролю ў фармаваньнi новага ураду Іраку. Гэта Сержiо Вiера дэ Мэлла, адказны у ААН пытаньнях правоў чалавека. Дэ Мэлла мае досьвед працы у канфлiктных рэгiёнах, нядаўна ён працаваў ва Усходнiм Тыморы, быў таксама першым адмысловым прадстаўнiком ААН у Косава. Дэ Мэлла будзе на новай пасадзе 4 месяцы.