Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:24 ]  У авіякатастрофе ў Турэччыне загінуў беларус


ТРАБЗОН. Вядзецца дасьледваньне авіакатастрофы ў Турэччыне. Украінскі самалёт Як-40, на борце якога знаходзіліся 62 гішпанскія вайскоўцы, разбіўся ўчора пры пасадцы недалёк ад турэцкага гораду Трабзон. Загінулі гэтаксама 12 украінскіх сябраў экіпажу і адзін беларус. Катастрофа адбылася пасьля некалькіх спробаў прызямліцца. Міністра абароны Гішпаніі лічыць, што прычынай аварыі хутчэй за ўсё стаў туман. Лідэры многіх краінаў сьвету выказалі спачуваньне ўраду Гішпаніі ў сувязі з авіякатастрофай, у выніку якой загінулі 62 гішпанскія вайскоўцы са складу міратворчых сілаў у Афганістане. Генеральны сакратар НАТО Джордж Робертсан, прэзыдэнты ЗША і Францыі назвалі тое, што адбылося, “страшнай трагедыяй”. У Трабзоне знаходзіцца міністар абароны Гішпаніі Фэдэріка Трыльё. Вядзецца дасьледваньне прычынаў катастрофы
XS
SM
MD
LG