ЕРЭВАН. Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Арменіі, 50 адсоткаў грамадзянаў краіны ўзялі ўдзел ва ўчорашніх парляманцкіх выбарах. 21 партыя й прыблізна 1100 кандыдатаў прэтэндавалі на 131 дэпутацкі мандат. Армяне гэтаксама галасавалі за прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю, якія павялічваюць паўнамоцтвы парляманту. Прадстаўнікі апазыцыйнага блёку “Справядлівасьць” паведамляюць пра шматлікія парушэньні ў ходзе галасаваньня. Аднак улады абвяргаюць гэтую інфармацыю. Паводле іх дадзеных ў часе выбараў было пададзена толькі 15 скаргаў, зьвязаных з нязначнымі пытаньнямі, што тычыліся абсталяваньня выбарчых участкаў. За галасаваньнем назіралі больш за 400 прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў. На адным з выбарчых участкаў у Арташатцім раёне мясцовы жыхар распачаў стрэляніну з аўтамату й забіў аднаго і параніў трох чалавек, пасьля чаго паліцыя арыштавала злачынцу. Паводле мясцовых уладаў злачынства мела бытавы характар і не было зьвязана з выбарамі