МАДРЫД. Паводле папярэдніх дадзеных у выніку ўчорашніх выбараў у Гішпаніі кіруючая Народная партыя захавала кантроль у муніцыпальных і рэгіянальных органах улады. Яна перамагла ў 35 з 52 гарадох і ў 9 з 13 рэгіёнаў Гішпаніі. Паводле ўдакладненых дадзеных за апазыцыйную партыю сацыялістаў прагаласавалі 34,7 адсоткаў выбаршчыкаў, тады як за Народную партыю – крыху менш за 33, 7 адсоткі. На думку аглядальнікаў, гэта зьвязана з незадавальненьнем бальшыні грамадзянаў краіны пазыцыяй ураду Хасэ Марыі Азнара, які падтрымаў апэрацыю ЗША ў Іраку. Сярод кандыдатаў, абраных у муніцыпалітэт Мадрыду – жонка Азнара Ана Батэлья, якую ў Гішпаніі часта параўноўваюць з Хілары Клінтан – жонкай экс-прэзыдэнта ЗША.