Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:18 ]  Сёньня можа адбыцца сустрэча Арыэля Шарона і Махмуда Абаса


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністары Ізраілю і Палестынскай Аўтаноміі Арыэль Шарон і Махмуд Абас ў блізкім часе абмяркуюць шляхі рэалізацыі мірнага пляну развязваньня палестына-ізраільскага канфлікту – так званай “дарожнай мапы”. Сустрэча Шарона і Абаса можа адбыцца сёньня альбо заўтра. Учора ўрад Ізраілю ўхваліў плян блізкаўсходняга мірнага разьвязаньня, але пры ўмове прыняцьця пэўных дадаткаў да яго. Сябры ізраільскага габінэту дамагаюцца, каб палестынскае кіраўніцтва пачало рашучую барацьбу супраць тэрарызму й адмовілася ад патрабаваньня вяртаньня ўцекачоў і іхных нашчадкаў на тэрыторыю Йзраілю. Прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што зьмены ў пляне “дарожная мапа” непрыймальныя і Ізраіль мусіць яго ўхваліць у тым выглядзе, у якім яго падалі міжнародныя пасярэднікі – ЗША, ААН, Эзразьвяз і Расея. У пятніцу прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон пагадзіўся на прадугледжанае мірным плянам стварэньне палестынскай дзяржавы да 2005 году – пасьля таго, як Вашынгтон публічна паабяцаў, што ізраільскія пярэчаньні будуць узятыя пад увагу.
XS
SM
MD
LG