Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:17 ]  Апазыцыя гаворыць пра парушэньні ў часе выбараў у Арменіі


ЕРЭВАН. Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Арменіі, 50 адсоткаў грамадзянаў краіны ўзялі ўдзел ва ўчорашніх парляманцкіх выбарах. На адным з выбарчых участкаў у Арташатцім раёне мясцовы жыхар распачаў стрэляніну з аўтамату й забіў аднаго і параніў трох чалавек. Пасьля паліцыянт параніў і арыштаваў яго. Паводле мясцовых уладаў злачынства мела бытавы характар і не было зьвязана з выбарамі.Прадстаўнікі апазыцыйнага блёку “Справядлівасьць” паведамляюць пра шматлікія парушэньні ў ходзе галасаваньня. Аднак улады абвяргаюць гэтую інфармацыю. Паводле іх дадзеных ў часе выбараў было пададзена толькі 15 скаргаў, зьвязаных з нязначнымі пытаньнямі, што тычыліся абсталяваньня выбарчых участкаў. За галасаваньнем назіралі больш за 400 прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG