Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:14 ]  Кітайскі лідэр з візытам у Расеі


МАСКВА. У Маскву з афіцыйным візытам сёньня прыбывае прэзыдэнт Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзыньтао. Гэта першы замежны візыт кітайскага лідэра пасьля ягонага абраньня кіраўніком дзяржавы. Кітайскі прэзыдэнт у часе шасьцідзённага візыту плянуе сустрэцца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным, прэм’ер-міністрам Міхаіла Касьянавым і кіраўнікамі абодвух палатаў расейскага парляманту. Ху Цзыньтао зьбіраецца ўзяць удзел ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у якую ўваходзяць Кітай, Расея і чатыры дзяржавы Цэнтральнай Азіі. Апроч таго плянуецца, што кітайскі лідэр возьмае ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 300-ых угодкаў Санкт-Пецярбургу. У часе юбілейных мерапрыемстваў адбудуцца нефармальныя перамовы Ху Цзыньтао з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і прэм’ер-міністрам Японіі Дзюн’іціро Коідзумі.
XS
SM
MD
LG