ПРАГА. Генеральны Сакратар НАТО Джордж Робертсан сёньня сустрэнецца ў кіраўніцтвам Чэхіі –прэзыдэнтам Вацлава Клаўсам, прэм’ер-міністрам Уладзімерам Спідлай, а гэтаксама міністрамі абароны й замежных справаў краіны. Плянуецца, што Джордж Робертсан возьме ўдзел ў сэсіі Парляманцай асамблеі НАТО, якая зараз праходзіць у чэскай сталіцы. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі 19 краінаў НАТО й каля 20 іншых краінаў, у асноўным Усходняй Эўропы. У праграме сэсіі – абмеркаваньне вайны ў Іраку й яе наступстваў. Сэсія Парляманцкай асамблеі НАТО закончыць працу ў сераду.