БРЭМЕН. Паводле папярэдніх дадзеных уладная сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны перамагла ў выбарах у зямлі Брэмен. Яна атрымала 42, 3 адсоткі галасоў. На другім месцы – Хрысьціянска-дэмакратычны саюз, за які прагаласавалі 29, 9 адсоткаў выбаршчыкаў. Гэтая перамога для Канцлера Нямеччыны Герхарда Шродара стала значным посьпехам. Сёлета сацыял-дэмакраты атрымалі паразу на выбарах у трох нямецкіх землях. Узровень іхнай папулярнасьці ўпаў да 26%, што ёсьць самым нізкім паказчыкам цягам усёй паваеннай гісторыі Нямеччыны