Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:31 ]  Міжнародныя пасярэднікі віталі пастанову Ізраілю адносна "дарожнай мапы"


ЕРУСАЛІМ. Габінэт міністраў Ізраілю з пэўнымі папраўкамі ўхваліў міжнародны плян блізкаўсходняга мірнага разьвязаньня “дарожная мапа”. Ізраільскі ўрад патрабуе, каб улады Палестынскае аўтаноміі спынілі дзейнасьць экстрэмісцкіх груповак і адмовіліся ад аднаго з асноўных пунктаў пляну пра вяртаньне на тэрыторыю Ізраілю палестынскіх ўцекачоў і іхных нашчадкаў. Міжнародныя пасярэднікі ЗША, Эўразьвяз і Расея віталі пастанову Ізраілю. Палестынскія ўлады падкрэсьлілі, што Тэль-Авіў мусіць прыняць плян у ягоным цяперашнім выглядзе і заклікалі да неадкладнай рэалізацыі “дарожнай мапы”.
XS
SM
MD
LG