Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:23 ]  У Арменіі прайшлі парляманцкія выбары


ЕРЭВАН. У Арменіі прайшлі парляманцкія выбары. Паводле зьвестак, на 19 гадзінаў у галасаваньні ўзяла ўдзел 41% выбаршчыкаў. За хадой галасаваньня сачылі больш 400-от назіральнікаў ад Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе, а таксама іншых міжнародных арганізацыяў. Як паведаміла старшыня цэнтарвыбаркаму Анна Алексанян, сур’ёзных парушэньняў не зарэгістравана. Апазыцыя ня згодная з такой ацэнкай. Чакаецца, што папярэднія вынікі будуць абвешчаныя ў панядзелак. Адначасна з выбарамі грамадзяне Арменіі павінны былі выказаць адносіны да шэрагу канстытуцыйных паправак.
XS
SM
MD
LG