Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:31 ]  Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Алжыры перавысіла дзьве тысячы чалавек


АЛЖЫР. Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Алжыры перавысіла дзьве тысячы чалавек – паведаміла алжырскае міністэрства ўнутраных справаў. Параненыя больш як 8600. Найбольш пацярпелі некаторыя прымесьці сталіцы й раён Бурмэд на поўначы Алжыру. Больш аднэй тысячы чалавек лічуцца зьніклымі. Відавочна, што бальшыня іх знаходзіцца пад заваламі. Паводле выратавальнікаў, шанцаў адшукаць пад абломкамі будынкаў жывых – няшмат. Прэзыдэнт Алжыру Абдэльазіз Бутэфліка ўчора наведаў раёны бедства. Яго сустрэлі разьюшаныя натоўпы мясцовых жыхароў, якія абвінавачваюць улады ў патураньні будаўнічым фірмам, якія будавалі будынкі з парушэньнямі нормаў сэйсмічнае бясьпекі.
XS
SM
MD
LG