Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:29 ]  У Савудаўскай Арабіі адчыніліся зачыненыя ў мінулую нядзелю пасольствы

ЭР-РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі ізноў адчыніліся пасольствы ды консульствы ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады й Нямеччыны, якія, праз падвышаную пагрозу тэрактаў, былі зачыненыя ў мінулую нядзелю. У той самы час, грамадзянаў гэтых краінаў просяць трымацца правілаў бясьпекі й абмежаваць паездкі па краіне. Значная колькасьць замежнікаў ужо пакінула Савудаўскую Арабію – пасьля сэрыі тэрарыстычных актаў 12 траўня, калі загінулі найменш 25 чалавек. Блізу 200 чалавек былі параненыя. Загінулі 9 тэрарыстаў-самагубцаў.
XS
SM
MD
LG