МАДРЫД. У Гішпаніі адбываюцца выбары ў мясцовыя й рэгіянальныя ворганы ўлады. 34 з паловай мільёны гішпанскіх выбаршчыкаў павінны абраць прадстаўнікаў у 8 тысячаў муніцыпалітэтаў і дэпутатаў парлямантаў 13 абласьцей. Паводле апытаньняў, апазыцыйная Гішпанская сацыялістычная партыя мае шанцы перамагчы уладную кансэрватыўную Народную партыю. На думку аглядальнікаў, гэта зьвязана з незадавальненьнем бальшыні грамадзянаў краіны пазыцыяй ураду Хасэ Марыі Азнара, які падтрымаў апэрацыю ЗША ў Іраку. У цяперашніх выбарах упершыню не бярэ ўдзелу Батасуна – нацыяналістычная партыя баскаў, якая ў сакавіку была абвешчаная па-за законам за сувязі з тэрарыстамі.