Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:29 ]  У Арменіі адбываюцца парляманцкія выбары


ЕРЭВАН. У Арменіі адбываюцца парляманцкія выбары. Паводле зьвестак, на сярэдзіну дня ў галасаваньні ўзялі ўдзел каля 18% выбаршчыкаў. Ніякіх інцыдэнтаў не адзначана. Паводле аналітыкаў, найбольш галасоў можа атрымаць Рэспубліканская партыя прэзыдэнта Робэрта Качарана і апазыцыйная партыя “Справядлівасьць”. За хадой галасаваньня сочаць больш 400-от назіральнікаў ад Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе, а таксама іншых міжнародных арганізацыяў. Улады Арменіі выказалі рашучасьць зьвесьці да мінімуму магчымасьці сфальшаваць вынікі галасаваньня. На думку АБСЭ, выбары прэзыдэнта Арменіі, якія абыліся ў сакавіку сёлета, прайшлі з парушэньнямі.
XS
SM
MD
LG