Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:31 ]  У Нямеччыне, у зямлі Брэмен адбываюцца выбары рэгіянальнага ўраду


БЭРЛІН. Сёньня ў Нямеччыне, у зямлі Брэмен адбываюцца выбары рэгіянальнага ўраду. Чакаецца, што яны стануцца сур’ёзным выпрабаваньнем для ўладнай сацыял-дэмакратычнай партыі канцлера Гэрхарда Шродара. Апошнія 8 гадоў сацыял-дэмакраты бралі ўдзел ва ўладнай у Брэміне “вялікай кааліцыі” – разам з апазыцыйным Хрысьціянска-дэмакратычным саюзам. Сёлета сацыял-дэмакратычная партыя атрымала паразу ўжо ў трох рэгіянальных выбарах. Узровень ейнай папулярнасьці зьнізіўся да 26% -- самы нізкі ўзровень за ўсю паваенную гісторыю Нямеччыны. Гэта зьвязана з пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі і ростам беспрацоўя.
XS
SM
MD
LG