Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:30 ]  У Ерусаліме абмяркоўваюць мірны плян "дарожная мапа"


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Іраілю Арыэль Шарон абмяркоўвае з сябрамі ўраду ад партыі Лікуд, новы мірны плян у справе Блізкага Ўсходу – так званую “дарожную мапу”. Лідары Лікуду ня згодныя зь некаторымі пунктамі мірнага пляну й Шарон, напярэдадні галасаваньня ва ўрадзе адносна гэтага дакумэнту, спрабуе пераканаць іх. У надрукаваным сёньня ў газэце “Едыот Ахранот” інтэрвію Шарон заявіў, што прыйшоў час для кампрамісу з палестынцамі на глебе прынцыпу “зямля ў абмен на мір”. Плян “дарожная мапа”, у прыватнасьці, прадугледжвае спыненьне будаўніцтва гэбрайскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях і стварэньне палестынскай дзяржавы да 2005 году.
XS
SM
MD
LG